Як нарадзілася наша беларуская мова

 

А зараз давайце разам з вамі успомнім гісторыю развіцця нашай мовы. Наогул, мова ўзнікла сотні тысяч гадоў назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы, каб здабыць агонь, паляваць на жывёлу, лавіць рыбу, будаваць жыццё. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў. Прыкладна да 6-7 ст. славяне жылі ад Дуная да Дона, карысталіся  адной мовай. Таму мова ў тыя часы была амаль аднолькавая ва ўсіх славян. Але ў далейшым мовы розных славянскіх народаў набылі свае асаблівасці. На развіццё беларускай мовы аказала ўплыў творчасць Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш.

        У 13 ст. Беларусь увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова стала дзяржаўнай, была мовай справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска. Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні і яшчэ больш інтэнсіўна пачала развівацца з узнікненнем кнігадрукавання. Беларускі першадрукар – Францыск Скарына.

      З канца 14 ст. дзяржаўнай мовай на Беларусі стала польская, а з 19 ст. – руская. Такім чынам, на працягу амаль трох стагоддзяў беларусы мелі вельмі абмежаваныя магчымасці для развіцця сваёй культуры на роднай мове.

Аднак народ гаварыў на сваёй роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, песні, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.

      Пасля 1917 года пачалося свабоднае развіццё беларускай мовы. Выдаюцца газеты, часопісы, слоўнікі, падручнікі на роднай мове. Яна стала мовай школы, кіно, радыё. Развіваецца дзіцячая літаратура, выходзяць часопісы для дзяцей. Але адраджэнне беларускай мовы было нядоўгім. Мову то забаранялі, то не забаранялі, былі “ўзлёты і падзенні”.

         Сёння беларуская мова мае статус дзяржаўнай мовы.

Гаўрук Л.І.                              выхавальнік 

згарнуць