Тэматычныя дні

Дзень Незалежнасці Беларусі

Мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Беларусі:
1. "Хвіліна памяці" (ускладанне кветак на брацкую магілу)
2. Музычнае свята "Мая любімая Беларусь"
3. Акцыя "Праспяваем гімн разам"

згарнуць

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Тэматычны дзень: “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”

 

Мэта:  фарміраванне ў выхаванцаў ўсвядомленага стаўлення да дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь —  Дня  Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,  як вынік мужнасці і гераізму вызваліцеляў беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, выхаванне патрыятычных пачуццяў

Праграмныя задачы: развіваць паважлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь; фарміраваць уяўленні пра дзяржаўныя святы (4-5 гадоў); замацоўваць і пашыраць уяўленні пра дзяржаўныя святы (5-6 гадоў); фарміраваць уменні расказваць з дапамогай дарослага пра дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (4-5 гадоў); фарміраваць уменні самастойна расказваць пра дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (5-6 гадоў)

 

І палова дня

 

Від дзейнасці

Форма правядзення

 

 

        Зносіны

Аповяд  “Як у Рэспубліцы Беларусь святкуюць Дзень Незалежнасці?”

Мэта: фарміраванне элементарных гістарычных  традыцый, развіццё ўменняў вясці размову

 

Гутарка “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Мэта: фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра асаблівасці  святкавання свята Рэспублікі Беларусь

 

  Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня «Перакладзі з беларускай мовы»

Мэта: сістэматызацыя ўменняў  і навыкаў дзеянняў перакладчыка

Пазнавальная     

практычная дзейнасць

 

 

Экскурсія да помніка   загінуўшым воінам, удзел у святочным працэсе, хвіліна маўчання

 

Разглядванне альбома “Ваенная тэхніка”

Мэта: знаёмства з відамі ваеннай тэхнікі

 

Спецыяльна

арганізаваная

дзейнасць         

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва” (Маляванне)

Тэма:“Намалюйце арнамент на спаднічцы  дзяўчынкі»

Праграмныя задачы: пазнаёміць дзяцей з беларускім арнаментам; замацоўваць уменне маляваць роўнымі лініямі ў адным напрамку; развіваць дробную маторыку,  акуратнасць пры маляванні; выхоўваць пачуццё павагі і падзякі да ветэранаў вайны

 

 

ІІ палова дня

 

 

   Гульнявая дзейнасць

 

Беларускія народныя гульні:“Лянок”,“Іванка”, “Міхасік”

 

 

 

Мастацкая дзейнасць

Слуханне песень вядомых калектываў “Спадчына”, “Крыніца”

Мэта: прывіццё патрыятычных пачуццяў праз музычныя творы

 

 

Працоўная дзейнасць

Сумесная працоўная дзейнасць на пляцоўцы “Працоўны дэсант”

Мэта: фарміраванне станоўчых адносін да сумеснай працоўнай дзейнасці

 

 

згарнуць

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”

Тэматычны дзень: “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь (герб, сцяг).

Задачы: фарміраваць уменне адрозніваць беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін, пашыраць уяўленні пра дзяржаву (Прэзідэнт, яго прозвішча, імя, імя па бацьку), уменне выконваць правілы паводзін на цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь; развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці; выхоўваць павагу да сімвалаў краіны, гонар за яе, любоў да свайго народа

 

І палова дня

 

Від дзейнасці

Форма правядзення

 

 Зносіны

Гутарка “Сімволіка Беларусі”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў ў дзяцей пра нацыянальныя сімвалы: герб, сцяг, гімн; развіццё ўменняў адрозніваць беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін; удакладненне ўяўленняў пра значэнне кожнага сімвала; выхаванне павагі да сімвалаў краіны.

 

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня “Складзі сцяг і герб  Рэспублікі Беларусь”

Мэта: замацаванне ўяўленняў дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі – сцяг і герб, яго колеравую афарбоўку і яе сімвалічнае значэнне; выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да сваёй краіны.

 

Пазнавальная      практычная дзейнасць

 

 

Разглядванне альбома “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Мэта: фарміраванне першасных уяўленняў пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб)

 

Мастацкая дзейнасць

Слуханне гімна Рэспублікі Беларусь.

Мэта: развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўнаму гімну, жадання падпяваць гімн; выхаванне культуры паводзін у час слухання гімна, пачуццё патрыятызму.

 

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць         

Адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”

Тэма: “Мая радзіма-Беларусь”

Праграмныя задачы: развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці; фарміраваць першасныя ўяўленні пра дзяржаву (Прэзідэнт, яго прозвішча, імя, імя па бацьку) і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн); выхоўваць пачуццё любові да роднай краіны, яе сімвалаў.

 

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва” (Маляванне)

Тэма: ”Сцяг маёй краіны.”

Праграмныя задачы: замацоўваць ўменне дзяцей маляваць прамавугольную форму, практыкаваць у акуратным зафарбоўванні сцяжка, развіваць творчыя здольнасці дзяцей; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.

ІІ палова дня

 

Гульнявая дзейнасць

 

          Дыдактычная гульня “Знайдзі герб і сцяг Рэспублікі                                                    Беларусь”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў у дзяцей пра сімвалы нашай краіны: герб, сцяг.

 

 

 

 

 

 

 

 

Мастацкая дзейнасць

Музычная гульня “Угадай мелодыю”

Мэта: развіццё ўменняў адрозніваць гімн Рэспублікі Беларусь ад іншых мелодый.

 

 

 

                 Чытанне верша М.Пазнякова “Наш сцяг”

             Мэта: фарміраванне ўмення ўважліва слухаць твор,            разумець яго змест

 

 

 

 

 

 

Працоўная дзейнасць

 Праца ў кніжным кутку (рэстаўрацыя кніг).

            Мэта:  развіваць уменне выбіраць кнігі, якія маюць патрэбу ў рамонце, акуратна падклейваць іх (правільна карыстацца клеем і нажніцамі, карыстацца сурвэткамі). Выхоўваць беражлівыя адносіны да кніг, імкненне працаваць, падтрымліваць парадак.

 

 

 

 

 

 

 

             

 

 

 

 

 

                                                        

згарнуць

Дзень Перамогі

Тэматычны дзень: “Свята Перамогі”

 

Мэта:  фарміраванне ў выхаванцаў ўсвядомленага стаўлення да дзяржаўнага свята Дзень Перамогі як вынік гераічнага подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, выхаванне патрыятычных пачуццяў.

Задачы: фарміраваць уяўленні пра Дзень Перамогі і  асаблівасці яго святкавання, пра ваенную тэхніку, помнікі; развіваць маўленчую  актыўнасць, памяць: выхоўваць любоў да Радзімы, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

 

І палова дня

 

Від дзейнасці

Форма правядзення

 

   Зносіны

Аповяд “Як пачыналася вайна”

 Мэта: фарміраванне элементарных гістарычных уяўленняў, развіццё ўмення вясці гутарку.

 

 Гутарка “Дзень Перамогі”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра асаблівасці  святкавання свята Перамогі.

 

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня “Хто абараняе Радзіму”

 Мэта: сістэматызацыя ўяўленняў дзяцей пра абаронцаў   Радзімы, замацаванне назваў ваенных прафесій.

 

Пазнавальная практычная дзейнасць

 

 

Экскурсія да помніка   загінуўшым войнам, удзел у святочным парадзе.

 

Разглядванне альбома “Ваенная тэхніка”

Мэта: знаёмства з відамі ваеннай тэхнікі.

 

Спецыяльна арганізаваная

дзейнасць         

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва” (Канструяванне)

Тэма: “Салдацкая пілотка” (з паперы)

Праграмныя задачы: пазнаёміць дзяцей з разнастайнасцю ваенных галаўных убораў вайскоўцаў; замацоўваць уменне складаць паперу прамавугольнай формы ў розных напрамках; развіваць дробную маторыку,  акуратнасць пры вырабе; выхоўваць пачуццё павагі і падзякі да ветэранаў вайны.

 

ІІ палова дня

 

 

Гульнявая дзейнасць

 

Рухомыя гульні :“Самалёты”. “Пераправа”, “”

 

Мастацкая дзейнасць

  Чытанне вершаў “Ля вечнага агню” М.Пазнякова,  “Дзе     хаваецца вайна?”        В.Віткі

Мэта: прывіццё патрыятычных пачуццяў праз

літаратурныя творы.

 

Праслухванне песень на ваенную тэматыку

 

Працоўная дзейнасць

Сумесная працоўная дзейнасць на пляцоўцы “Працоўны дэсант”

Мэта: фарміраванне станоўчых адносін да сумеснай працоўнай дзейнасці.

 

 

 

 

 

 

             

 

                                                        

згарнуць