Экскурсіі, мэтавыя прагулкі

Ніхто не забыты, нішто не забыта

06.05.2022

Напярэдадні свята   "Дня Перамогі"  для выхаванцаў  дзіцячага сада была арганізавана экскурсія да помніка загінуўшым воінам. Дзеці па даўняй традыцыі ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка. Дадзенае мерапрыемства накіравана на фарміраванне патрыятычнага выхавання ў дзяцей, пачуцця ўдзячнасці і гонару за вялікі подзвіг нашага народа.

 

 

згарнуць

Экскурсія ў школьны музей

 Выхаванцы ДУА»Грыцэвіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна" наведалі краязнаўчы музей Грыцэвіцкай школы.
Мэта дадзенай экскурсіі:фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянска-патрыятычных якасцяў, пашырэнне кругагляду і выхаванне пазнавальных інтарэсаў.
Для дзяцей была праведзена цікавая і пазнавальная экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамагалі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў, даведацца цікавыя гісторыі аб асобных экспанатах музея.
Дзеці з задавальненнем слухалі, расказ настаўніка пачатковых класаў Гвозд В. Л. з цікаўнасцю разглядалі экспанаты. Асабліва дзецям спадабаўся куток "ніхто не забыты, нішто не забыта", прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Тут былі прадстаўлены фотапартрэты ветэранаў вайны. У вітрынах-узнагароды, падзячныя лісты, франтавая перапіска, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны, макеты зброі.
У кутку «сельскі куток» дзеці пазнаёміліся з умовамі жыцця нашых продкаў, з прадметамі, якія выкарыстоўвалісяі  ў паўсядзённым жыцці.

 

згарнуць