Аналіз работы ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год

01.09.2023

 

         Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Грыцэвіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” (далей – дзіцячы сад) пачаў  сваю работу ў 1984 годзе, разлічаны на 40 месц. У 2022/2023 навучальным годзе ў дзіцячым садзе функцыяніравала адна рознаўзроставая група з колькасцю выхаванцаў – 23 (2021/2022 навучальны год – 20 выхаванцаў), у летні перыяд 2023 – 11 выхаванцаў (2022- 11 выхаванцаў).   Працэнт ахопу выхаванцаў ад 3да 6 гадоў складае 100 %.

Рэжым работы 10 г.30 хвілін.

         Адукацыйная дзейнасць у дзіцячым садзе здзяйсняецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Адным з паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу з’яўляецца кадравае забеспячэнне. Згодна штатнаму раскладу дзіцячы сад укамплектованы педагагiчнымi кадрамi на 100 %.

         З вышэйшай адукацыяй – 2 педагогі (50%), з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй –  2 педагогі (50%), з вышэйшай катэгорыяй – 2 педагогі (50%), з першай кваліфікаыйнай катэгорыяй – 1 педагог (25%), з другой катэгорыяй – 1 педагог (25%) . У параўнанні з 2021/2022 навучальным годам назіраецца дынаміка павышэння вышэйшага катэгарыйнага ўзроўню ў сувязі з прыходам новага спецыяліста (кіраўніка фізічнага выхавання).

     Аднак кіраўніку фізічнага выхавання Хоравай І.І. неабходна павышаць сваю адукацыю з сярэдне спецыяльнай на вышэйшую.

З мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу, у наступным навучальным годзе неабходна павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню музычнага кіраўніка Гаўрук Л.І.

      Адукацыю  па накірунку “Педагогіка дзяцінства” маюць 100% педагогаў.

    Павышэнне кваліфікацыі ў 2022/2023 навучальным годзе прайшла загадчык. У працэсе павышэння кваліфікацыі  павысіўся ўзровень тэарэтычных, навукова-метадычных ведаў і практычных уменняў па развіцці кіраўніцкай кампетэнтнасці.

     Пытанні аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў пастаянна ў цэнтры ўвагі работнікаў  дзіцячага сада.

   Аналіз размеркавання выхаванцаў па групах здароўя паказаў, што найбольшай  з'яўляецца другая група здароўя –  69,5% (2021/2022 – 69,9%). Назіраецца стабільная дынаміка па паказчыках стану здароўя выхаванцаў. Колькасць дзён, прапушчаных адным выхаванцам па хваробе, складае за 2022 год – 1,4 дня (2021 – 1,4). Раённы паказчык – 1,5 дня. Прычынамі захворвання выхаванўцаў лічым: адаптацыя выхаванцаў пропускі дзяцей па розных прычынах, парушэнне рэжыму дня, хранічныя захворванні.

     Асаблівая ўвага была адведзена аздараўленчай рабоце ў летні аздараўленчы перыяд. Асноўную частку выхаванцы праводзілі на свежым паветры. Прыём дзяцей, гімнастыка, гульнявая дзейнасць і другія мерапрыемствы арганізоўваліся на свежым паветры.Усе аздараўленчыя мерапрыемствы арганізоўваліся з улікам стану здароўя выхаванцаў і іх індывідуальных асаблівасцей.

      Праводзілася сістэматычнае назіранне за станам здароўя выхаванцаў і ў летні перыяд. За месяц выхаванцы ў асноўным падраслі на 0,2 см, і вага ў сярэднім павялічылася на 350 грам, захворваемасць за летні перыяд 2023  – 0%  ( 2022 – 0%).   

       Выпадкаў траўматызму на працягу 2022/2023 навучальнага года не зарэгістравана.

Аналізуючы работу па выніках захворваемасці выхаванцаў за апошнія два гады, педагагічны калектыў прыйшоў да высновы, што паўстала неабходнасць стварэння эфектыўнай здароўезберагальнай сістэмы, з мэтай умацавання здароўя выхаванцаў.

      Таму ў 2023/2024 навучальным годзе педагагічнаму калектыву сумесна з медыцынскай сястрой неабходна працаваць над фарміраваннем ў выхаванцаў асновы здаровага ладу жыцця, патрэбы ў захаванні і ўмацаванні здароўя, забяспечваючы бяспечныя і здароўезберагальныя ўмовы.

     З мэтай прафілактыкі прастудных захворванняў у дзіцячым садзе асаблівая ўвага надаецца правядзенню загартоўваючых мерапрыемстваў (паласканне рота вадой пакаёвай тэмпературы, чыстка зубоў пасля прыёму ежы, ранішняя гмнастыка, правядзенне рухомых гульняў на прагулцы, фізкультхвілінкі, праветрыванне памяшканняў), з улікам узроставых асаблівасцей выхаванцаў і патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. У сістэме фізічнага выхавання выкарыстоўваліся разнастайныя арганізаваныя формы работы рухальнай дзейнасці выхаванцаў, што спрыяла паляпшэнню вынікаў іх фізічнага развіцця. Садзейнічаючы павышэнню дзіцячай цікавасці да фізічнай культуры, кіраўніком фізічнага выхавання сумесна з выхавальнікамі і музычным кіраўніком былі арганізаваны і праведзены фізкультурныя святы, вольны час, Дні здароўя.

     Праведзеная работа па выяўленні ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці выхаванцаў на пачатак і канец навучальнага года, спрыяла росту выхаванцаў з высокім узроўнем фізічнай падрыхтаванасці

выхаванцаў: на пачатак 2022/2023 навучальнага года  высокі ўзровень паказалі – 8 выхаванцаў (55%); на канец 2022/2023 навучальнага года высокі ўзровень паказалі 12 (80%)выхаванца

     Важнай крыніцай здаровага ладу жыцця з’яўляецца рацыянальнае харчаванне, якое складаецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі на падставе прыкладнага 10-дзённага меню, якое забяспечвае нармальнае развіццё выхаванцаў, з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў умацавання здароўя.

Нормы харчавання па асноўных прадуктах харчавання выконваліся на 97,7% (2021/2022 год – 96,9%), раённы паказчык - 95,7%. У летні перыяд нормы харчавання выкананы на 98%, (у 2022 -  97%). Пастаянна  ажыццяўляўся кантроль за харчовым блокам, выкананнем норм харчавання прадуктаў .

Неабходна ў гэтым навучальным годзе выканаць натуральныя нормы па садавіне, сыру.

   Аб выніковасці выканання гадавой задачы па развіццю звязнай мовы выхаванцаў праз далучэнне да нацыянальых каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа ў працэсе спецыяльна – арганізаванай дзейнасці сведчыць выкарыстанне гульнявога асяроддзя ў кантэксце патрыятычнага выхавання. У групе створаны вугалок, дзе маюцца лялькі ў беларускіх касцюмах, ілюстраваныя кнігі з творамі народнага мастацтва, беларускія цацкі, настольна-друкаваныя гульні.    У практыцы адукацыйнай дзейнасці шырока выкарыстоўваліся як на занятках, так і ў нерэгламентаванай дзейнасці слоўныя, дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя гульні.

Пры арганізацыі мастацка-маўленчай дзейнасці шырока выкарыстоўваліся драматызацыя і інсцэніроўка, чытанне і завучванне мастацкіх твораў на беларускай мове. У дзіцячым садзе выкарыстоўваліся магчымасці рэсурсаў этнаграфічнага міні-музея “Беларуская хатка" ў выхаванні ў дзяцей цікавасці да беларускай нацыянальнай культуры з дапамогай правядзення экскурсій, тэматычных заняткаў. У працэсе арганізацыі экскурсій выхавальнікі дашкольнай адукацыі надавалі ўвагу пазнавальным і выхаваўчым момантам, выкарыстоўваючы праблемныя сітуацыі, загадкі, абследаванне прадметаў.

Для рэалізацыі гадавой задачы выкарыстоўваліся разнастайныя формы метадычнай работы з кадрамі: групавыя і індывідуальныя кансультацыі,  калектыўныя прагляды заняткаў, праводзіліся тэматычныя выставы, ажыццяўлялася дыягнастычная і аналітычная праца.

Вынікам праведзенай работы па развіццю звязнай мовы выхаванцаў праз далучэнне да нацыянальых каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа ў працэсе спецыяльна – арганізаванай дзейнасці выхавальнікамі дашкольнай адукацыі былі створаны картатэкі беларускіх рухомых гульняў, дыдактычныя і настольна-друкаваныя гульні “Складзі карту Беларусі”, “Беларускі нацыянальны касцюм” (жаночы і мужчынскі), “Раслінны і жывёльны свет”, “Прамысловасць Беларусі”, “Беларускі арнамент”.   

 Работа па развіццю звязнай мовы выхаванцаў праз далучэнне да нацыянальых каштоўнасцей  і культурных традыцый беларускага народа ў працэсе спецыяльна – арганізаванай дзейнасці прадаўжалася і ў летні аздараўленчы перыяд.

       У суадносінах з тэмай тыдня і каляндарных датаў  з выхаванцамі праводзіліся экскурсіі ў міні- музей “Беларуская хатка” дзе выхаванцы разглядвалі ілюстрацыі народных промыслаў Беларусі, знаёміліся з традыцыямі беларускага народа, слухалі  вершы беларускіх пісьменнікаў, якія садзейнічалі развіццю  звязнай мовы выхаванцаў, папаўненню слоўнікавага запасу.

       Кожная тэма завяршалася выніковым мерапрыемствам. Асабліва цікава прайшлі музычныя і фізкультурныя  святы: “Вясёлыя тапатушкі,”

”Хуткія, смелыя, лоўкія”, “Да пабачэння лета”.

   У выніку праведзенай летняй аздараўленчай работы выхаванцы атрымалі комплекс аздараўленчых мерапрыемстваў, павысіўся інтарэс да акружаючага міру, творчасці, пазнання.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу выкарыстоўваліся групавыя, і індывідуальныя формы работы, метады праблемна-развіваючага навучання, што спрыяла якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу і засваенню выхаванцамі праграмнага матэрыялу. У выхаванцаў старшай групы сфарміраваныя асновы матывацыі вучэбнай дзейнасці, што сведчыць аб наяўнасці сістэмы ў арганізацыі навучання выхаванцаў.

Аналіз выканання патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, вынікі псіхалагічнай гатоўнасці выхаванцаў да школьнага навучання сведчаць, што з колькасцю выхаванцаў 2  (40 %) маюць высокі ўзровень інтэлектуальнай гатоўнасці, з колькасцю выхаванцаў 3 (60%) –  сярэдні паказчык.

      Метадычная работа ў дзіцячым садзе ўяўляе сабой сістэму мерапрыемстваў, якая накіраванана на павышэнне майстэрства  педагогаў, абагульненне і развіццё творчага патэнцыялу калектыву,  забеспячэнне дасягнення аптымальных вынікаў адукацыі, выхавання       і развіцця выхаванцаў. Для забяспечання прафесійнага роста педагогаў  створана сістэма метадычнага суправаджэння і падтрымкі спецыялістаў: метадычныя аб’яднанні па катэгорыям груп, дзе павышалі свой узровень выхавальнікі і загадчык.

          Удзел педагогаў ў раённых метадычных аб’яднаннях па катэгорыям груп спрыяў якаснаму правядзенню адукацыйнага працэсу, павышэнню свайго ўзроўню.

Аднак, па-ранейшаму актуальнай праблемай застаецца асвятленне педагагічнага вопыту выхавальнікамі дашкольнай адукацыі ў сродках масавай інфармацыі.

У дзіцячым садзе на працягу навучальнага года надавалася ўвага пытанню прафілактыкі сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва, абароне правоў дзіцяці. У рамках дадзенай работы праводзіліся з

законнымі прадстаўнікамі прафілактычныя гутаркі, праходзіла інфармаванне праз бацькоўскія сходы. У мэтах павышэння кампетэнтнасці педагагічных работнікаў пытанні ранняга выяўлення сямейнага недабрабыту заслухоўваюцца на нарадах пры загадчыку.

Пастаянны кантроль на працягу года праводзіўся за арганізацыяй харчавання,  выкананнем рэжымных момантаў, арганізацыяй работы па стварэнню бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў, сістэмай работы па здароваму ладу жыцця, у працэсе якога аператыўна выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі па планаванню адукацыйага працэсу, па стварэнню ў групавым пакоі вугалка па патрыятычнаму выхаванню, па папаўненню групы дыдактычнымі гульнямі па патрыятычнаму выхаванню згодна ўзросту выхаванцаў, па правядзенню фізкультурных заняткаў у рознаўзроставай групе.

       Станоўчай ацэнкі заслугоўвае работа дзіцячага сада і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі па рэалізацыі мерапрыемстваў пераемнасці, што спрыяла фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу.

    Настаўнікі пачатковых класаў распрацавалі рэкамендацыі і кансультацыі для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і законных прадстаўнікоў па падрыхтоўцы выхаванцаў да школы, у якіх вызначылі праблемы, на якія  выхавальнікі і законныя прадстаўнікі павінны звярнуць увагу   (“Рыхтуемся да школы”, “Падрыхтоўка рукі дашкольніка да пісьма”, “Псіхалагічная  і інтэлектуальная падрыхтоўка да школы”, “Як падрыхтаваць дзяцей да школы”).

       Экскурсіі ў экалагічны пакой, музей, спартыўную залу спрыялі рэалізацыі пераемных сувязей ў выхаванні выхаванцаў.

       З мэтай узбагачэння спектру адукацыйных паслуг для выхаванцаў

з пачатку навучальнага года працавала прагулачная група на бясплатнай аснове і сезонная пляцоўка (2021/2022 навучальны год – прагулачная група і сезонная пляцоўка). Наведванне груп садзейнічала набыццю  сацыяльнага  вопыту ўзаемаадносінам з іншымі  выхаванцамі, выхавальнікамі, што аблегчыла  адаптацыйны перыяд з прыходам  у дзіцячы сад (3 выхаванцы (60%) прыйшло з  лёгкай  адаптацыяй, 2 выхаванцы (40%) з сярэдняй ступенню адаптацыі.

      Дадатковымі паслугамі ахоплена 100 % выхаванцаў з 4 да 6 гадоў (2021/2022навучальны год – 100 %).  На платнай аснове функцыяніраваў  гурток “Дзіцячы фітнес”, вынікі якога прадстаўлены для законных прадстаўнікоў на агульнасадавых мерапрыемствах “Свята тат”,”Дзень абаронцаў Айчыны”.

Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сем'ямі выхаванцаў. Ўкараненне актыўных формаў (агульныя бацькоўскія сходы, кансультацыі, круглыя сталы, сумесныя выставы) спрыялі іх кампетэнтнасці ў пытаннях навучання і выхавання.

Анкетаванне законных прадстаўнікоў з мэтай выяўлення ўзроўню работы дзіцячага сада за 2022/2023 навучальны год паказала, што ступень задаволенасці працай установы дашкольнай адукацыі – 100% (2021/2022 навучальны год – 100%).

       Створаны афіцыйны сайт знаёміць законных прадстаўнікоў з інфармацыяй па розных напрамах дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі, матэрыяламі кансультацыйнага характару..

На працягу навучальнага года была праведзена работа па ўмацаванню матэрыяльна- тэхнічнай базы, якая папаўнялася з уліку дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, здачы макулатуры, ад выканання платных адукацыйных паслуг, пазабюджэтнай дзейнасці.

Працэнт забяспечанасці сродкамі навучання склаў у 2022/2023 навучальным годзе- 99,3% (2021/2022 – 98,9%), раённы паказчык – 93,8%.

 Для павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўня педагогаў, павышэння якасці работы з выхаванцамі метадычны вугалок папоўніўся  нагляднымі дапаможнікамі па адукацыйных абласцях ( Рублеўская А.А.

“У свеце прыроды ад 3 да 5 гадоў”, Косенюк Р.Р. “Учебно  наглядное пособие для педагогов учреждений дошкольного образования”, Калошкіна А.Я. “Дзіцячае ручное ткацтва”, Явор Л.Н. “Декоративно -прикладное искусство для воспитанников 4-5 лет”.

     Працэнт забяспечанасці вучэбнымі выданнямі для педагогаў складае 98,2% (2021/2022 навучальны год –96,2 %), для выхаванцаў 98% (2021/2022 навучальны год – 96,8%), раённы паказчык для выхаванцаў – 97,2%, для педагогаў – 96,9 %.

У рамках раённага агляду-конкурса устаноў дашкольнай адукацыі "Прастора шчаслівага дзяцінства: лепшая тэматычная пляцоўка» было набыта надворнае гульнявое абсталяванне “Стол са скамейкаю і навесам”, аформлены тэматычныя пляцоўкі “Міні – кафэ”, “МЧС”. Па выніках агляду-конкурса "Прастора шчаслівага дзяцінства тэматычная пляцоўка па асновах бяспечнасці МЧС” дзіцячы сад атрымаў першае месца.

         Пазабюджэтная дзейнасць дзіцячага сада за 2022/2023 навучальны год склала 4500 беларускіх рублёў. Праведзены рамонт складскіх памяшканняў, сталовай, гульнявой пляцоўкі, набыта гульнявое надворнае абсталяванне (“Стол са скамейкаю і навесам”). Для забеспячэння камфортных умоў плануецца ў наступным  навучальным годзе  папоўніць гульнявую пляцоўку сучасным гульнявым абсталяваннем.

Зыходзячы з аналізу работы дзіцячага сада і вынікаў дыягностыкі выхавальнікаў, калектыў установы дашкольнай адукацыі вызначыў наступныя накірункі ў рабоце: фарміраванне ў выхаванцаў асноў здаровага ладу жыцця, патрэбы ў захаванні і ўмацаванні здароўя, забяспечваючы бяспечныя і здароўезберагальныя ўмовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, выкарыстоўваючы разнастайныя формы фізкультурна-аздараўленчай работы.

 

Загадчык                                                                      Л.К.Пінчук

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць