Як размеркаваць дзіця ў установу дашкольнай адукацыі

 

Як размеркаваць дзіця  ў нашу ўстанову дашкольнай адукацыі

     Для размеркавання дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі неабходна напісаць заяву на  імя загадчыка дзіцячым  садам аб залічэнні дзіцяці ў групу ўстановы дашкольнай адукацыі (аг.Грыцэвічы, вул.Школьная, 13, каб.загадчыка. Час  працы: 8.00-17.00, перапынак: 13.00-14.00). Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:

- накіраванне (Выдача  накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па  адрасу: г.Клецк, пл.Маякаўскага, 10, служба "Адно акно" каб. 109 (1 паверх), час працы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку).

Дакуменды, неабходныя для атрымання накіравання:

- пашпарт, або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці; 

- пасведжанне аб нараджэнні дзіцяці; 

- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці).

Час дзеяння накіравання – 15 дзён.