Пераемнасць у рабоце дзіцячага сада і школы. Рыхтуемся да школы

Пераемнасць у рабоце агульнай сярэдняй адукацыі

Арганізацыя работы па пераемнасці паміж ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" і ДУА "Грыцэвіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна" ажыццяўляецца па наступных накірунках:

метадычная работа з педагогамі (сумесныя нарады пры дырэктары,наведванне адкрытых заняткаў;  кансультацыі, рэкамендацыі);

работа з дзецьмі (сумеснае правядзенне спартландый, музычных святаў, экскурсіі ў школу; наведванне школьных выстаў); 

сумесныя бацькоўскія сходы з педагогамі дашкольнай установы адукацыі, адміністрацыяй і настаўнікамі школы;памяткі, кансультацыі, рэкамендацыі.

Работа па арганізацыі пераемнасці паміж ўзроўнямі дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі здзяйсняецца згодна нарматыўным  прававым забеспячэннем дзейнасці па арганізацыі пераемнасці.

У рамках пераемнасці дзіцячага сада і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе для выхаванцаў старшай групы арганізавана дадатковая адукацыйная паслуга  "Падрыхтоўка да школы", якая працуе ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі на платнай  аснове адзін раз на тыдзень ( субота 10.00 -10.30).

Пінчук Л.К.            загадчык

згарнуць

Рыхтуемся да школы праз гульню

Рыхтуемся да школы праз гульню

  У гульнях у дзяцей развіваецца асоба ва ўсіх сферах: пазнавальнай, эмацыйнай, сацыяльнай, творчай, рухальнай і матывацыйнай. Існуе вялікая колькасць гульняў, мэта якіх сфарміраваць тыя ці іншыя навыкі дзіцяці, даць яму новую інфармацыю пра свет, выхаваць станоўчыя рысы характару.

  У гульнях са шнуроўкамі паляпшаюцца вокамер, увага, уседлівасць, умацоўваюцца пальцы рук (дробная маторыка). Гэта найлепшы спосаб падрыхтаваць руку да пісьма.

   Рухомыя гульні развіваюць сілу, цягавітасць, спрыт, паляпшаюць выправу.

  Зараз у крамах вялікі выбар настольных гульняў. Не абыходзьце іх увагай! Яны спрыяюць развіццю кемлівасці, увагі. Вучаць хутка арыентавацца ў форме, колеры, велічыні. Дапамагаюць засвоіць грамату і лік.

   Камандныя гульні вучаць дзіця супрацоўнічаць, адстойваць свой пункт гледжання.

 У ролевых гульнях дзеці прывыкаюць спраўляцца са сваімі эмоцыямі. Радавацца і паказваць сваё шчасце на людзях, хаваць у патрэбныя моманты сум і расчараванне, перажываць свой гнеў, зайздрасць, трывогу і непакой.

 Пальчыкавыя гульні стымулююць развіццё мовы, прасторавае мысленне, увагу, уяўленне. Дзеці лепш запамінаюць вершаваныя тэксты, і іх мова становіцца больш выразнай.

  Гуляючы з канструктарам, будаўнічым матэрыялам і рознымі тэхнічнымі цацкамі (падзорная труба, цацачныя фотаапараты, калейдаскопы), у дзіцяці развіваецца вынаходлівасць, праяўляюцца канструктарскія здольнасці і цікавасць да будаўніцтва і тэхнікі.

    Тэатралізаваныя гульні ўзбагачаюць дзіцячае мастацкае ўспрыманне.

  У наш час бацькі ўсё часцей ўспрымаюць дзіцячыя гульні як бескарысны занятак і забаву, пустое  марнаванне часу. Многія мяняюць любімыя гульні сваіх дзяцей на сур'ёзныя заняткі - пісьмо, чытанне і ранняе навучанне мовам. Але гульня па-ранейшаму патрэбна дзіцяці не менш чым паветра, вада, ежа. І гэта ваша памылка.      

    Значную частку часу мамы праводзяць на кухні. Паспрабуйце выкарыстаць гэты час для зносін з дзіцем. Напрыклад, паралельна рыхтуючы, прапануйце пагуляць у гульні «Вялікі - маленькі», «Якога колеру», «Прыдумай слова»; прыдумаць з вамі казку, палічыць прадметы на кухні, прыдумаць задачу, паспаборнічаць у хуткагаворках і г. д.

      Навучыцеся гуляць у шашкі (шахматы). Гэтыя гульні развіваюць лагічнае мысленне, прасторавае ўяўленне, увагу, памяць, уменне прагназаваць свае дзеянні і правяраць правільнасць іх выбару.

    Узбагачаюць сумесныя прагулкі на прыродзе ці прагулкі па вёсцы з гульнявымі пазнавальнымі момантамі. Вывучайце навакольны свет разам з дзецьмі. Сумесна разгадвайце таямніцы, прыдумляйце віктарыны, загадкі, вучыце быць наглядальнымі.

     Разам з дзецьмі вывучайце гісторыю сям'і, свайго прозвішча. Пераўтварыце гэта ў займальную гульню стварэння свайго радаводу.

     Ёсць шмат кніг і брашур, якія расказваюць пра розныя гульні, але звярніце ўвагу на тыя з іх, якія:

    фарміруюць увагу, памяць, уважлівасць («Хто пайшоў?», «Што змянілася?», «Што схавалі?», «Якой карцінкі не хапае?», «Зрабі гэдак жа»);

    развіваюць дзіцячыя ўяўленні аб якасцях і ўласцівасцях прадметаў («Што з чаго зроблена», «Адгадай навобмацак», «Адгадай на смак», «Знайдзі такі ж прадмет" (па колеру, велічыні, форме) ;

      развіваюць лагічнае мысленне («Што спачатку, што потым», «Поры года», шашкі, шахматы, «Параўнай па велічыні») і мову («Слова наадварот», «Сінонімы»).

         Некалькі парад, як арганізаваць гульню:

  1. Ніколі не адмаўляйцеся пагуляць з дзіцем, нават калі ў вас няма  часу.
  2. Падбірайце гульні не надта цяжкія, але і не занадта лёгкія.
  3. Падрабязна тлумачце правілы гульні. Будзьце аб'ектыўныя ў ацэнцы гульнявога выніку. Падтрымлівайце дзіця, калі гульня «не клеіцца», хваліце за сумленнае імкненне да перамогі.
  4. Прыдумвайце новыя гульні разам з дзіцем. Дайце яму магчымасць самому прыдумваць розныя варыянты адной гульні.
  5. Займаючыся дома з дзіцем, часцей бярыце сабе ролю вучня, а не настаўніка. Ператворыцеся ў не разумелага першаклашку і задавайце пытанні.

Прапануем пагуляць:

«Назаві адным словам»

   Задачы: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць. Змест. Перад дзіцем  выкладваюцца карткі з выявамі прадметаў. Дзіця разглядвае іх, называе намаляваныя прадметы. Затым дзіця павіна назваць гэтыя прадметы адным словам.

▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

“Хто жыве у казцы”

    Задачы: развіваць увагу, памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізаваць слоўнік.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Дзіця разгледвае карткі, а затым называе персанажаў той казкі, якую слухаў, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

«Прыдумай слоўца або адкажы: «Які?»

     Задачы: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову. Змест. Дзіця да назвы прадмета падбірае словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?». Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? (Касалапы, вялікі...).

«Магазін цацак»

       Задачы: актыўна распазнаваць но­выя словы. Змест. Апісваецца цацка. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

«Закончы сказ»

    Задачы: актывізіраваць словы, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін. Змест. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры). Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я разммаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Крыніца:

https://nsportal.ru/detskiy-sad/materialy-dlya-roditeley/2015/12/22/rol-igry-pri-podgotovke-rebenka-k-shkole

 

 

 

 

 

згарнуць

Рыхтуем дзяцей да навучання ў школе

Рыхтуем дзяцей да школы

 

Адной з задач пры рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі. Менавіта таму пытанні падрыхтоўкі дзяцей 5-6 гадовага ўзросту да навучання ў школе з’яўляюцца аднымі з актуальных.

        Што ж уваходзіць у паняцце «падрыхтаванаць да школьнага навучання»?  Перш за ўсё, псіхалагічная і фізічная гатоўнасць дзіцяці да школы. Яе нельга разумець у вузкім сэнсе - толькі як уменне пісаць, чытаць, лічыць, а неабходна разумець як падрыхтоўку дзіцяці да школьнага перыяду жыцця. Што ж неабходна фарміраваць у дашкольніка? Якія якасці выхоўваць у яго, каб падрыхтаваць да сістэматычнага і абавязковага засваення ведаў?

        Сярод галоўных складальнікаў паняцця «падрыхтаванасць да школы»  павінна займаць развіццё пытлівасці і пазнаваўчай актыўнасці, уменне самастойна думаць і вырашаць лагічныя задачы. Галоўнае - развіваць я магчымасці пазнаваць новае, паслядоўна разважаць, вылучаць істотныя прыкметы, параўноўваць прадметы і г.д.

         Іншай важнай умовай паспяховага навучання ў школе з'яўляецца развіццё адвольнасці разумовых працэсаў (увагі, памяці, мыслення, уяўлення) і валявога рэгуліравання паводзін, г.зн. уменне накіраваць свае намаганні на рашэнне пэўных задач. Ужо ў дашкольным узросце неабходна выхаваць у дзіцяці ўменне валодаць сабой, не адступаць перад цяжкасцямі, выконваць правілы паводзін, быць дысцыплінаванымі і т.д. Аднак не трэба забываць, што паспяховае навучанне дашкольнікаў можа ажыццяўляцца толькі ў  гульнявой форме, г.зн. навучальныя задачы павінны быць складзены ў форму гульні і суправаджацца самой гульнёй.

       Вырашыць праблему пераемнасці ўстановы дашкольнай адукацыі і школы, можна толькі пры ўмове рэалізацыі адзінай лініі агульнага развіцця дзіцяці на этапах дашкольнага і школьнага дзяцінства. Толькі такі падыход можа надаць педагагічнаму працэсу цэласны, паслядоўны і перспектыўны характар.

         Змест вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі заснаваны на выніках сучасных навуковых даследаванняў у галіне дзіцячага развіцця, прызнанні самакаштоўнасці дзяцінства, рэалізуецца ў відах дзейнасці, якія спрыяюць зараджэнню і станаўленню ў выхаванца псіхічных новаўтварэнняў, суб’ектнай пазіцыі і самавыяўлення дзіцяці ў дзейнасці, і адным з прынцыпаў,  на якіях яна  грунтуецца, з’яўляецца  прынцып пераемнасці, які адлюстроўвае пераемныя сувязі як паміж першым узроўнем асноўнай адукацыі (дашкольным) і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі, так і ў змесце адукацыйных галін вучэбнай праграмы на аснове паступальнага развіцця  выхаванцаў, якое забяспечваецца ўскладненнем задач, ступенню праяўлення самастойнасці дзяцей і ўключэннем у розныя віды дзіцячай дзейнасці.

        Вучэбная праграма з’яўляецца комплекснай, і яе змест выкладзены з улікам асноўных напрамкаў развіцця выхаванца: фізічнага, сацыяльна-маральнага і асобаснага, пазнавальнага, маўленчага, эстэтычнага.

          Напрамак «Фізічнае развіццё» ўключае змест, які забяспечвае гарманічнае фізічнае развіццё дзяцей і прадугледжвае фарміраванне культуры здароўя (першасных каштоўнасных уяўленняў пра здароўе, здаровы лад жыцця чалавека), фізічнай культуры дзіцяці (фарміраванне рухальных уменняў і навыкаў, развіццё фізічных і асобасных якасцей, выхаванне патрэбнасці ў фізічным удасканаленні).

          Напрамак «Сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё» прадугледжвае фарміраванне ў дзіцяці імкнення да самапазнання, пазітыўных адносін да сябе, дарослых і аднагодкаў, першапачатковых уяўленняў пра асабістую гігіену і культуру харчавання, асновы бяспекі жыццядзейнасці, свет і родны край, стаўлення да іх, выхаванне маральнасці, патрыятычных пачуццяў, працавітасці, далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей, нацыянальных культурных традыцый, датычнасць да сучасных падзей.

         Напрамак «Пазнавальнае развіццё» прадугледжвае забеспячэнне развіцця псіхічных пазнавальных працэсаў і здольнасцей, авалоданне спосабамі і сродкамі дзейнасці; засваенне элементарных матэматычных уяўленняў і звязаных з імі лагічных аперацый; фарміраванне, пашырэнне і ўзбагачэнне ўяўленняў пра навакольны свет, уменне ўстанаўліваць заканамернасці ў навакольным прыродным і рукатворным свеце; выхаванне дзейсных, беражлівых і адказных адносін да яго, такіх якасцей асобы, як самастойнасць, мэтанакіраванасць, ініцыятыўнасць і інш.

          Напрамак «Маўленчае развіццё» забяспечвае авалоданне нормамі і правіламі роднай мовы, развіццё камунікатыўных здольнасцей, элементарнае ўсведамленне моўнай рэчаіснасці, падрыхтоўку да навучання грамаце. Пры гэтым камунікатыўная функцыя разглядаецца як асноўная ў маўленчай дзейнасці выхаванцаў, а дыялог – як універсальная форма маўленчых зносін.

           Напрамак «Эстэтычнае развіццё» прадугледжвае выхаванне асноў агульнай і мастацкай культуры, развіццё эстэтычных адносін да свету, мастацкіх здольнасцей і эстэтычных пачуццяў, дзіцячай творчасці сродкамі фальклору і мастацкай літаратуры, выяўленчага мастацтва (архітэктура, дызайн, скульптура, жывапіс, графіка, дэкаратыўнапрыкладное мастацтва), музычнага мастацтва, харэаграфіі, тэатра.

          У змесце вучэбнай праграмы закладзены выхаваўчы, развіццёвы, навучальны, творчы патэнцыял, які забяспечвае выхаванцам сацыяльную паспяховасць, развіццё агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці, гатоўнасць да паспяховага пераходу на наступны ўзровень адукацыі. У аснову пабудовы зместу адукацыйных галін пакладзена рэалізацыя лінейнага і канцэнтрычнага прынцыпаў, якія адлюстроўваюць як колькасны рост дзіцячых уяўленняў і прырашчэнне ўменняў і навыкаў, так і іх паўтарэнне, паступовае паглыбленне, удасканаленне і якаснае змяненне.       Запланаваныя вынікі засваення выхаванцам вучэбнай праграмы фарміруюцца як вынік правільна арганізаваных умоў яе рэалізацыі, якія падтрымліваюць актыўны ўдзел дзяцей у адукацыйнай дзейнасці, забяспечваюць індывідуалізацыю іх развіцця, пазітыўную сацыялізацыю і ўваходжанне ў свет чалавечай культуры.

      Развіццё выхаванца ад 5 да 6 гадоў ва ўмовах разнастайных відаў дзейнасці:

       Пазнавальная практычная дзейнасць. Развіццё перцэпцыйных уменняў і навыкаў. Прымяненне сенсорных эталонаў у розных відах дзейнасці. Развіццё назіральнасці, рэпрадуктыўнага і творчага ўяўлення, умення параўноўваць, абагульняць, рабіць вывады, класіфікаваць. Стварэнне ўмоў для паспяховага запамінання з апорай на ўсе віды памяці.

       Зносіны. Навучанне ненасільнаму вырашэнню канфліктных сітуацый, уменню рэалізоўваць у зносінах маральныя нормы. Фарміраванне ўмення задаваць пытанні даросламу і іншым дзецям для вырашэння пазнавальных, практычных і камунікатыўных задач. Навучанне дзіцяці даверу і асцярожнасці ў зносінах з людзьмі. Стварэнне ўмоў і магчымасці для сяброўскіх адносін з усімі дзецьмі і сяброўскіх пачуццяў да блізкіх дзяцей і дарослых, фарміравання калектывізму, лідарства ў дзяўчынак і хлопчыкаў.

        Гульнявая дзейнасць. Навучанне дзіцяці дзейнічаць ва ўяўных сітуацыях, прагназаваць развіццё падзей у казачных і рэальных абставінах, адрозніваць выдуманыя і рэальныя сюжэты, утрымліваць кантэкст зносін, адрозніваць імкненне да каманднага ці асабістага выйгрышу, рабіць маральны выбар; дзейнічаць з прадметам-замяшчальнікам, ажыццяўляць адрыў дзеяння ад матэрыяльных апор, атрымліваць задавальненне і радасць ад гульні з іншымі дзецьмі і дарослымі. Стварэнне ўмоў для працяглых ролевых гульняў (да 2 гадзін), для рэалізацыі інтэлектуальна значнай цікавасці (гульні-галаваломкі, дыдактычныя гульні і інш.).

       Працоўная дзейнасць. Фарміраванне стараннасці, працавітасці, пачуцця задаволенасці ад праведзенай работы. Стварэнне магчымасці для рэалізацыі патрэбы дзіцяці ў індывідуальнай і сумеснай дзейнасці з іншымі дзецьмі і дарослымі. Стымуляванне імкнення да асабістых дасягненняў, валявых намаганняў для атрымання патрэбнага выніку. Фарміраванне навыкаў ручнога ўмельства, развіццё буйной і дробнай маторыкі рук.

        Мастацкая дзейнасць. Фарміраванне асноў мастацкай культуры і эстэтычнай свядомасці. Развіццё агульных і спецыяльных мастацкіх здольнасцей, здольнасці да дыферэнцыраванага ўспрымання твораў выяўленчага, музычнага мастацтва і літаратуры на аснове аналізу, адрознівання і параўнання, абагульнення іх асаблівасцей, да суперажывання з вобразам. Падтрымка суб’ектнай пазіцыі і самавыяўлення ва ўмовах мадэлявання мастацкага вобраза з дапамогай розных сродкаў мастацкай выразнасці, імкнення да выказвання думак пра творы мастацтва і іх вербальнай ацэнкі, самастойнасці і самакантролю ў працэсе розных відаў мастацкай дзейнасці. Выхаванне культуры пачуццяў і творчага стаўлення да мастацкай дзейнасці.

         Элементарная вучэбная дзейнасць. Фарміраванне адаптацыі і звычкі да рэгламентаванай актыўнасці, норм паводзін з дапамогай самарэгуляцыі ва ўмовах арганізаванай дзейнасці. Знаёмства са спосабамі рашэння задач (спосаб спроб і памылак, рэпрадуктыўны, абагульнены спосаб рашэння групы задач), рознымі тыпамі арыенціроўкі ў матэрыяле (паказ узору і спосабу, толькі ўзору). Арганізацыя самастойнай пошукавай актыўнасці, арыентацыйнай дзейнасці, інтэрактыўнага ўзаемадзеяння. Фарміраванне пазнавальных матываў дзейнасці, пазнавальных інтарэсаў, першапачатковых навыкаў разумення і ўсведамлення вучэбнай інфармацыі, рашэння задач у галаве. Развіццё вышэйшых пачуццяў: маральных, інтэлектуальных, эстэтычных.

        Работа па  падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе павінна праходзіць у цесным перапляценні кожнага з відаў дзейнасці, што надасць сістэмны характар у дадзенай рабоце.

Крыніца:

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі – Мінск, НІА ,  2019- 268 с.

Філіпчанка В.А.          выхавальнік дашкольнай адукацыі

згарнуць

парады для бацькоў буучых першакласнікаў

Парады бацькам будучых першакласнікаў

  1. Падтрымайце ў дзіцяці яго імкненне стаць школьнікам. Ваша шчырая зацікаўленасць у яго школьных справах і клопатах, сур'ёзнае стаўленне да яго першых дасягненняў і магчымых цяжкасцяў дапамогуць першакласніку пацвердзіць значнасць яго новага становішча і дзейнасці.
  2. Абмяркуйце з дзіцём тыя правілы і нормы, з якімі ён сустрэўся ў школе. Растлумачце іх неабходнасць і мэтазгоднасць.
  3. Ваш дзіця прыйшло ў школу, каб вучыцца. Калі чалавек вучыцца, у яго можа штосьці не адразу атрымлівацца, гэта магчыма. Дзіця мае права на памылку.
  4. Складзіце разам з першакласнікам распарадак дня, сачыце за яго выкананнем.
  5. Не прапускайце цяжкасці, магчымыя ў дзіцяці на пачатковым этапе авалодання навучальнымі навыкамі. Калі ў першакласніка, напрыклад, ёсць лагапедычныя праблемы, паспрабуйце справіцца з імі на першым годзе навучання.
  6. Падтрымайце першакласніка ў яго жаданні дамагчыся поспеху. У кожнай працы абавязкова знайдзіце, за што можна было б яго пахваліць. Памятайце, што пахвала і эмацыйная падтрымка здольны прыкметна павысіць інтэлектуальныя дасягненні чалавека.
  7. Калі вас нешта турбуе ў паводзінах дзіцяці, яго навучальных справах, не саромейцеся звяртацца за парадай і кансультацыяй да настаўніка або школьнага псіхолага.

 Крыніца: інтэрнэт- сайт " Дашкольная адукацыя"

Чупак С.М.   настаўніца пачатковых класаў  Грыцэвіцкай школы

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Значэнне гульні пры падрыхтоўцы дзяцей да школы

«Значэнне  гульні  пры падрыхтоўцы дзяцей  да школы»

Мамы і таты будучых першакласнікаў!

       Існуе меркаванне, што чым бліжэй дзіця да школы, тым менш яно павінна гуляць, гэта памылка. Чаму ж так важна гуляць з дзіцем, асабліва пры   падрыхтоўцы да школы?

       У гульні развіваюцца ўсе псіхічныя працэсы - увага, памяць, мысленне, мова, і, што асабліва істотна, ўяўленне. Дарослым важна кіраваць гульнявой дзейнасцю дзіцяці. Па-першае, для таго, каб гульня была больш мэтанакіраванай, цікавай, развіваючай. Па-другое, гульня патрабуе партнёраў, а зацікаўлены дарослы - добры гульнявы партнёр. Найбольш карысныя для падрыхтоўкі дзяцей да школы гульні, якія:

 • фарміруюць ўвагу, памяць («Хто пайшоў?», «Што змянілася?», «Што схавалі?», «Якой карцінкі не хапае?», «Зрабі так як я»);

 • развіваюць дзіцячыя ўяўленні аб якасцях і ўласцівасцях прадметаў («Што з чаго зроблена», “Адгадай на смак», «Знайдзі такі ж прадмет "(па колеру, велічыні, форме);

     Вашай увазе мы прапануем гульні, якія найбольш часта выкарыстоўваюць у працэсе падрыхтоўкі дзіцяці да школы:

      Назаві тры прадметы. Гэтая гульня развівае ў дзіцяці славесна-лагічнае мысленне. Вядучы называе слова (напрыклад, мэбля) і кідае мяч аднаму з удзельнікаў, той павінен назваць тры прадметы, якія можна назваць адным гэтым словам (напрыклад, крэсла, стол, ложак).

      Графічня дыктоўка. Для практыкавання патрэбен сшытак у клетку і аловак. Першы час для дзіцяці пажадана паставіць кропкі, каб ён ведаў, адкуль пачынаць ўзор. Перад пачаткам практыкавання хай дзіця пакажа, дзе ў яго правая і дзе левая рука. Растлумачце дзіцяці, што вы будзеце дыктаваць яму ўзоры, а ён будзе маляваць па маленькіх клетачках. Ўзоры могуць быць любымі, а пачынаць пажадана з простага, напрыклад: Адна клетка ўверх. Адна клетка направа. Адна клетка ўніз. Адна направа. Прапануйце дзіцяці скончыць ўзор самастойна да канца радка. Далей можна даваць заданні паскладаней.

 Чацвёрты лішні. Гэта практыкаванне можна праводзіць у некалькіх варыянтах:

1. З малюнкамі: дарослы выкладвае 4 карцінкі з выявай прадметаў і кажа дзіцяці: «Тут адна лішняя. Пакажы яе. Чаму яна лішняя? Напрыклад, кот, сабака, ластаўка, мыш (ластаўка - лішняя, бо гэта птушка, а астатнія - жывёлы).

2. З навакольнымі прадметамі: дарослы звяртае ўвагу дзіцяці на любыя прадметы дома або на вуліцы і пытаецца, што лішняе і чаму. Напрыклад, крэсла, стол, кубак, ложак.

3. Са словамі: дарослы называе чатыры словы і пытаецца ў дзіцяці, якое слова лішняе і чаму. Напрыклад, нос, вушы, акуляры, вочы.

Некалькі саветаў, як арганізаваць гульню:

1. Ніколі не адмаўляйцеся пагуляць з дзіцем, нават калі вам некалі. Абавязкова знаходзьце час для сумеснай гульні.

4. Прыдумляйце новыя гульні разам з дзіцем. Дайце яму магчымасць самому прыдумляць розныя варыянты   гульні. 

5. Займаючыся дома з дзіцем, часцей бярыце на сябе ролю вучня, а не настаўніка.

Крыніца: https://konvelishki.schools.by/pages/preemstvennost-doshkolnogo-i-nachalnogo-obrazovanija

Філіпчанка В.А.

выхавальнік дашкольнай адукацыі

 

 

 

 

 

 

згарнуць

памятка для бацькоў будычых першакласнікаў

Памятка для бацькоў будучага першакласніка

  • Пачынайце «забываць» аб тым, што вашае дзіця маленькае.

   Давайце яму пасільную працу ў доме, вызначце круг абавязкаў.  «Які ты ў нас ужо вялікі, мы нават можам даверыць табе памыць посуд (вымыць падлогу, выцерці пыл і г. д.)».

• Вызначце агульныя інтарэсы.      Гэта могуць быць як пазнавальныя інтарэсы (любімыя мультфільмы, казкі, гульні).

• Навучыце дзіця дзяліцца сваімі праблемамі.      Абмяркоўвайце з ім канфліктныя сітуацыі, якія ўзнікаюць з аднагодкамі і дарослымі. Шчыра цікаўцеся яго меркаваннем, толькі так вы зможаце сфарміраваць у яго правільную жыццёвую пазіцыю.

• Пастаянна размаўляйце з дзіцем.       Развіццё мовы — заклад добрай вучобы. Былі ў тэатры (цырку, кіно) — няхай раскажа, што яму больш за ўсё спадабалася. Слухайце ўважліва, задавайце пытанні, каб дзіця адчувала, што вам гэта сапраўды цікава. • Адказвайце на кожнае пытанне дзіцяці.       Толькі ў гэтым выпадку яго пазнавальная цікавасць ніколі не вычарпаецца.

• Пастарайцеся хоць часам глядзець на свет вачамі вашага дзіцяці.        Бачыць свет вачыма іншага — аснова для ўзаемаразумення.

• Часцей хваліце, захапляйцеся вашым дзіцем.      На скаргі пра тое, што нешта  не атрымліваецца, адказвайце: «Атрымаецца абавязкова, толькі трэба яшчэ некалькі разоў паспрабаваць». Хваліце словам, усмешкай, ласкай і пяшчотай.

 Крыніца: https://nsportal.ru/detskiy-sad/raznoe/2018/07/06/konsultatsiya-dlya-

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                            В.А.Філіпчанка

 

 

 

згарнуць

Хутка ў школу

Памятка для бацькоў  будучых  першакласнікаў

ХУТКА У ШКОЛУ

 

         Як бацькі могуць  дапамагчы дзіцяці пазбегнуць некаторыя цяжкасці ?

         Арганізуйце распарадак дня: стабільны рэжым дня; прагулкі на свежым паветры.

  1. Звярніце ўвагу на тое, ці ўмее ваша дзіця ўступаць у кантакт з новым дарослым, з іншымі дзецьмі, ці ўмее ён ўзаемадзейнічаць, супрацоўнічаць.
  2. Вучыце дзіця кіраваць сваімі жаданнямі, эмоцыямі, учынкамі. Яно павінна ўмець падпарадкоўвацца правілам і выконваць нормы паводзін.
  3. Штодня займайцеся інтэлектуальным развіццём дзіцяці. Падчас прагулак назірайце змены ў прыродзе. Звяртайце ўвагу на розныя з'явы прыроды (дождж, снег, лістапад, туман, вецер, хмары, бура, світанак, закат). Вучыце назвы пор года, месяцаў, дзён тыдня. Трэніруйце ўменні вызначаць час года на вуліцы і на малюнках. Выкарыстоўваючы лато і кнігі, вучыце з дзіцем назвы: дзікіх і хатніх жывёл, птушак, палявых і садовых кветак, дрэў, прадметаў посуду, прадметаў мэблі, адзення, галаўных убораў, відаў абутку, цацак, школьных прылад, частак цела, назвы гарадоў, назвы любімых казак і іх герояў.

       Увага! Дзіця 5-6 гадоў не можа працаваць доўга: прадуктыўна час занятка - 20-30 хвілін. Развівайце зразумелую гутарку дзіцяці. Вучыце яго пераказваць казкі, змест мультфільмаў. Складайце апавяданні па малюнках, кароткія апавяданні. Сачыце за правільным вымаўленнем і дыкцыяй дзіцяці.

      Вучыце дзіця  адрозніваць і правільна называць асноўныя геаметрычныя фігуры (круг, квадрат, трохвугольнік, прамавугольнік), параўноўваць і адрозніваць прадметы па велічыні (вялікі, маленькі), колеры. Вучыце дзіця лічыць да 10 і назад, параўноўваць колькасць прадметаў (больш, менш, столькі ж).

     Вучыце вызначаць становішча прадметаў на плоскасці, правільна ўжываць словы, якія абазначаюць месцазнаходжанне прадмета, разумець іх значэнне: наперадзе, ззаду, справа, злева, зверху, над, пад, за, перад. Развіццю дробнай маторыкі рукі дзіцяці дапамогуць маляванне, штрыхоўка, размалёўванне, нанізванне пацерак, гузікаў, лепка, вызначэнне навобмацак формы прадметаў (спачатку самых простых, затым больш складаных), гульні з дробнымі прадметамі (мазаіка).

       Увага! Пры выкананні любых пісьмовых заданняў сачыце за правільным становішчам ручкі (алоўка), сшытка, пасадкай будучага школьніка! Капіруйце фігуры. Гэта заданне спрыяе ўменню пазнаваць фігуры, размешчаныя на плоскасці ліста, адрозніваць прамыя, крывыя, нахільныя лініі выконваць суадносіны рысак і палажэнні фігур адносна адзін аднаго.

      Увага! Пры выкананні графічных заданняў важна не хуткасць, не колькасць зробленага, а дакладнасць выканання - нават самых простых практыкаванняў.

Крыніца:https://nsportal.ru/detskiy-sad/materialy-dlya-roditeley/2015/12/22/rol-igry-pri-podgotovke-rebenka-k-shkole

 

Гвозд В.Л.

Настаўніца пачатковых класаў

Грыцэвіцкай школы

згарнуць