Праца дзяцей у прыродзе

09.04.2024

  Праца - найважнейшы сродак выхавання, пачынаючы з дашкольнага ўзросту; у працэсе яе фарміруецца асоба дзіцяці, складаюцца калектыўныя ўзаемаадносіны.Асабліва важна праца для маральнага выхавання дзіцяці.

     У працы выхоўваецца самастойнасць, развіваецца ініцыятыва, адказнасць.

   Разнастайная праца ў прыродзе дастаўляе дзецям шмат радасці і садзейнічае іх ўсебаковаму развіццю. У працэсе працы выхоўваюцца любоў да прыроды, беражлівыя адносіны да яе. У дзяцей развіваецца цікавасць да працоўнай дзейнасці, свядомае, адказнае стаўленне да яе. У калектыве дзеці прывучаюцца працаваць разам, дапамагаць адзін аднаму.