Экскурсія ў школу

05.04.2024

  Пераемнасць паміж установай дашкольнай адукацыі і школай прадугледжвае арыентацыю, накіраванасць работы ўстановы дашкольнай адукацыі на патрабаванні, якія прад'яўляюцца ў школе і, наадварот, - улік настаўнікам дасягнутага агульнага ўзроўню развіцця дашкольніка, сфарміраванне маральных паводзін, валявой, асобаснай сферы дзіцяці.

   Выхаванцы наведалі вучнёўскія класы, дзе займаліся першакласнікі. Перад выхаванцамі адкрыўся новы свет дзіўнага школьнага жыцця з яго доўгімі вялікімі калідорамі, светлымі ўтульнымі класамі, званкамі на перапынак, ветлівым педагогам.