Бяспечнасць і дзеці
31.10.2024 Выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі сустрэліся з інспектарам ДПС Нясвіжскага РАУС Чыркуном С.П. Мэтай гэтай сустрэчы было замацаванне ведаў выхаванцаў аб правілах дарожнага руху. У час гутаркі Сяргей Пятровіч расказаў як павінны паводзіць сябе выхаванцы на дарозе, якія дарожныя знакі павінны ведаць і што рабіць, каб прадухіліць дарожна-транспартнае здарэнне. У выхаванцаў была магчымасць распытаць пра асаблівасці працы інспектара ДПС.