Праца ў кутку прыроды
29.10.2024Пакаёвыя расліны ў дзіцячым садзе - гэта не толькі прадмет інтэр'еру, але і сродак знаёмства і зносін дзяцей з прыродай. Нашы маленькія выхаванцы вельмі любяць выконваць элементарныя працоўныя даручэнні ў кутку прыроды: паліваць пакаёвыя расліны, выціраць пыл з буйнога скурыстага лісця. У працэсе догляду за раслінамі ў выхаванцаў фарміруюцца ўяўленні аб разнастайнасці расліннага свету, выхоўваецца любоў да раслін і жаданне даглядаць іх.