Канструяванне з паперы

24.10.2024

        Папера - універсальны матэрыял для творчасці выхаванцаў  у дзіцячым садзе. Выхаванцы вучацца згінаць папяровы ліст у чатыры разы, разрэзаць дэталі па згіне. Выхаванцы паспяхова камбінуюць у вырабе розныя формы матэрыялу. У працэсе канструявання з паперы ўдасканальваецца рэпрадуктыўная дзейнасць (праца па ўзоры), але ў той жа час стымулюецца і творчая фантазія – выхаванцы  самастойна ўносяць у выраб свае адметныя асаблівасці, выбіраючы матэрыял рознага колеру і фактуры. Больш выразныя і цікавыя для дзяцей аб'ёмныя вырабы, бо з імі можна пагуляць.

 

 

 

поделиться в: