Свята для татаў і матуль

18.10.2024

      З мэтай фарміравання маральных пачуццяў, стварэння эмацыйнага настрою, выхавання любові і павагі да сваіх матуляў і татаў  у дзіцячым садзе  было праведзена ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Маці і Дню Таты. У гэты дзень ад сваіх дзяцей матулі і таты пачулі шмат цёплых слоў, праявілі клопат і ласку. На свяце дзеці танчылі, спявалі песні, прысвячалі вершы сваім мамам і татам. На свяце была створана атмасфера дабра і клопату, чаканне чараўніцтва і жаданне зрабіць для ўсіх матуляў і татаў  на свеце нешта карыснае і прыемнае. Праведзенае мерапрыемства яшчэ раз падкрэсліла важнасць сямейных каштоўнасцей.

 

поделиться в: