Сабралі добры ўраджай

16.09.2024

      Наступіла чараўніца-восень, пазалаціла лісце дрэў, адарыла людзей шчодрым ураджаем садавіны і агародніны. З вялікай радасцю дзеці збіралі свой ураджай. Дзеці добра ведаюць, што восень – выдатная пара для збору ўраджаю. Бо яны самі, разам з выхавальнікамі ўсё лета даглядалі  за раслінамі ў агародзе: палівалі, палолі, рыхлілі. І агарод іх парадаваў нядрэнным ураджаем.

 

 

 
поделиться в: