Сюжэтна - ролевыя гульні
16.08.2024Вядома, што дзеці развіваюцца гуляючы. Пад час забавы ім лягчэй запомніць, навучыцца, узгадаць і выкарыстаць набытыя веды. Таму так важна ўключаць элементы гульні ў выхаванне і навучанне дашкольнікаў. У першую чаргу на дапамогу дзецям прыходзяць сюжэтна-ролевыя гульні. Менавіта ў іх адлюстроўваюцца ўяўленні дзяцей аб навакольным свеце, ўзаемаадносінах і прафесійных абавязках людзей. Дзіця пераносіцца з паўсядзённасці ў вымышлены свет і прымярае цікавую ролю, выкарыстоўвае вобразы памяці, праяўляе сваю фантазію для дзеяння ў прыдуманай сітуацыі. Такім чынам, сюжэтна-ролевая гульня з аднаго боку забаўляе выхаванцаў, а з другога - з'яўляецца элементам адукацыйнага працэсу ў дзіцячым садзе.