Экалагічная сцежка
25.06.2024Экалагічная сцежка - адна з сучасных форм выхавання і адукацыі дзяцей у экалагічным напрамку. На маршруце сцежкі, якая праходзіць праз розныя прыродныя аб’екты, дзеці знаёмяцца з раслінамі і жывёламі, месцамі іх жыхарства, асаблівасцямі прыродных ландшафтаў, дзеці і дарослыя пашыраюць свой кругагляд, практыкуюцца ў розных відах экалагічнай дзейнасці. Галоўнае прызначэнне экалагічнай сцежкі для дашкольнікаў не столькі інфармацыйнае, колькі дзейнасна-гульнёвае.