Малюнкі на асфальце
12.06.2024Маляванне на асфальце— адзін з любімых заняткаў дзяцей, бо яны адразу бачаць вынікі сваёй дзейнасці. У малюнках дзеці адлюстроўваюць душэўны стан, адносіны да розных аб’ектаў, перажываюць прыемныя падзеі ці пазбаўляюцца негатыўных эмоцый. Дзіцячыя малюнкі прыцягваюць яркасцю, непасрэднасцю, нечаканасцю вобразаў, эмацыянальнай выразнасцю.