Фізічная культура ў дзіцячым садзе
06.02.2024Адным з бакоў развіцця асобы з’яўляецца фізічнае развіццё, якое самым непасрэдным чынам звязана са здароўем чалавека. Падмурак здароўя, фізічнага і псіхічнага, закладваецца ў дзяцінстве. Важна прывіць дзецям цікавасць да заняткаў фізкультурай, патрэбу ў такіх занятках. Зрабіць гэта няпроста. Фізічная культура і спорт — эфектыўны і сапраўдны сродак выхавання духоўнага і фізічнага здароўя падрастаючага пакалення. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі прадугледжвае фарміраванне рухальных уменняў і навыкаў, развіццё фізічных якасцяў, выхаванне правільнай паставы, гігіенічных навыкаў, засваенне ведаў аб фізічным выхаванні. Работа па фізічнаму выхаванню ва ўстанове дашкольнай адукацыі пачынаецца з выпрацоўкі ў дзяцей звычкі да захавання распарадку дня, патрэбы ў штодзённых занятках, развіцця ўмення самастойна займацца фізічнымі практыкаваннямі, выхавання любові да заняткаў спортам, цікавасці да іх выніку.