Занятак у старшай групе "Навучанне грамаце"

28.11.2023
У старшай групе на занятках па развіцці маўлення і навучанні грамаце дашкольнікі ўдакладняюць атрыманае раней уяўленне аб слове як моўнай адзінцы, атрымліваюць элементарныя веды аб складовай структуры слова, слоўным саставе сказа, навучаюцца гукавому аналізу слоў рознай структуры.
Старшыя дашкольнікі знаёмяцца з намінальнай роляй слова: словамі называюць розныя прадметы, з’явы, іх дзеянні, якасці, словы маюць сэнс. Па заданні выхавальніка дзеці спрабуюць растлумачыць, што азначае тое або іншае слова.
 
 
поделиться в: