Загартоўванне ў летні перыяд

12.06.2023


Праводзіць працэдуры загартоўвання трэба з улікам індывідуальных асаблівасцей дзіцяці і яго ўзросту. Пры гэтым, вялікае значэнне мае стан здароўя, агульнае фізічнае развіццё, тып нервовай сістэмы, самаадчуванне і настрой дзіцяці ў дадзены час. Пры выбары мер загартоўвання летам неабходна рэкамендацыя ўрача. Так, дзецям, якія пакутуюць, напрыклад, малярыяй, проціпаказаныя сонечныя ванны,фізічна аслабленыя дзеці маюць патрэбу ў асобай дазоўцы загартоўваючых працэдур і т. д.

Трэба ўважліва прыглядацца да таго, як дзіця пераносіць ахалоджванне, як дзейнічае на яго спякота. Тут можа мець значэнне і ўзрост, і нядаўна перанесенае захворванне, і стан нервовай сістэмы. Дзеці, вельмі адчувальныя да ахалоджвання, маюць патрэбу ў адмысловым падыходзе, у большай паступовасці мер загартоўвання. 

 

поделиться в: