Фізкультура - гэта сіла і здароўе

12.04.2023

    Фізкультура ў дзіцячым садзе з'яўляецца важным кампанентам агульнага ўсебаковага развіцця дзіцяці. Большасць бацькоў хочуць, каб іх дзіця было здаровым і актыўным. Асновы гэтых якасцяў фармуюцца ўжо ў пачатку жыцця. Калі дзіця наведвае дзіцячы сад, то шмат што залежыць і ад таго, наколькі тут будуць займацца яго фізічным развіццём.

   Галоўная задача  па гэтым кірунку, - гэта ўмацаванне і ахова здароўя дзяцей. Акрамя гэтага, неабходна развіваць у дашкольнікаў многія якасці, напрыклад, спрыт, хуткасць, лоўкасць.

 

поделиться в: