Працоўныя даручэнні на прагулцы
02.12.2022Працоўнае выхаванне дашкольнікаў – гэта адна з найважнейшых задач дзіцячага сада. Тут дзіця знаёміцца з працай дарослых і спрабуе яе пераймаць. У гэты момант выхавальнікі абавязаны дапамагчы дзецям і далучыць іх да дадзенай дзейнасці рознымі спосабамі.
Працоўнае выхаванне дашкольнікаў павінна пачынацца з ранняга ўзросту. Педагогі імкнуцца выхаваць у дзяцей адказнасць за выкананне пэўнага даручэння.