Як гучаць музычныя інструменты на прыродзе
12.08.2022Дзеці знаёміліся з народнымі музычнымі інструментамі:трашчоткамі, дудкай, лыжкамі, свістулькамі. Дашкаляты даведаліся шмат цікавага пра гісторыю кожнага музычнага інструмента, затым гулялі ў розныя гульні: “На чым іграю?”, “Пазнай і знайдзі музычны інструмент”, “ Які гучыць інструмент?” На слых распазнавалі і адрознівалі сімфанічны аркестр ад народнага. Дзеці з цікавасцю разглядалі інструменты. Ім усім хацелася паспрабаваць пайграць, пачуць, як гучыць інструмент. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для фарміравання ўяўленняў пра нашу спадчыну, пра беларускую культуру.