Разам працуем і бачым вынікі

09.08.2022

    Маленькія памочнікі з задавальненнем выконваюць пастаўленыя перад імі задачы: рыхляць зямлю, паліваюць расліны, вырошчваюць расаду, падвязваюць агародніну. Выхаванцы не толькі авалодваюць практычнымі навыкамі, але і атрымліваюць шмат карыснай інфармацыі: вучацца разлічаць і правільна называць расліны, знаёмяцца з уплывам пагодных умоў на іх стан.

    Работа на агародзе дае магчымасць для правядзення розных эксперыментаў. Якая фасоля хутчэй узойдзе: сухая ці якую мы замачылі ў вадзе? Такая работа садзейнічае развіццю пазнавальнай актыўнасці, служыць крыніцай станоўчых эмоцый і садзейнічае інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю. Агарод у дзіцячым садку – гэта яшчэ і магчымасць убачыць вынікі сваёй працы. Колькі радасці, калі дзеці праз некаторы час атрымліваюць добры ўраджай.

поделиться в: