Канструяванне з паперы

08.02.2022

Папера – асаблівы матэрыял, паколькі яе можна змінаць, скручваць, разрываць, разразаць, згінаць. Усе гэтыя заняткі здаюцца простымі, але для дзіцяці яны досыць складаныя. 

Канструяванне  з паперы заключаецца ў стварэнні пэўных скульптур, камбінаванні розных формаў матэрыялу, прычым выконваецца усё гэта дзецьмі. Падчас гэтых працэсаў дасягаюцца наступныя мэты:

  • развіццё прасторавага ўяўлення;
  • уменне разбірацца ў тэхніках працы і дэманстраваць свае веды;
  • удасканаленне рэпрадуктыўнай дзейнасці (гэта значыць стварэнне вырабу па ўзоры, які прапануецца выхавальнікам);
  • ўстаноўка на развіццё ўласнага творчага характару.

Выхавальнік                             Л.І.Гаўрук

 

 

поделиться в: