Пакормім птушак
24.11.2021Птушкі, якія застаюцца зімаваць у нашых краях, маюць патрэбу ў падкорме. Птушыная сістэма тэрмарэгуляцыі такая, што калі няма ежы, то яна функцыяніруе дрэнна. Таму шмат птушак гіне марознымі начамі, калі малюсенькае цельца не ў стане сагрэцца, замярзае. Сытая птушка захоўвае цяпло да раніцы. Папоўніць энергію можа толькі ежа, якую цяжка знайсці пад снегам і лёдам за кароткі зімовы дзень. Вось чаму важна падкормліваць нашых птушыных суседзяў.
Рабяты ўспомнілі, якія птушкі зімуюць у нашых краях, чым яны любяць ласавацца зімою, зрабілі для іх кармушкі, насыпалі ў іх корму і паабяцалі карміць птушак усю зіму.
Пінчук Л.К. загадчык