Аналіз работы ўстановы адукацыі за 2023/2024 навучальны год

 

        Дзяржўная ўстанова адукацыі “Грыцэвіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” (далей – дзіцячы сад) пачаў  сваю работу ў 1984 годзе, разлічаны на 40 месц. У 2023/2024 навучальным годзе ў дзіцячым садзе функцыяніравала адна рознаўзроставая група з колькасцю выхаванцаў – 20 (2022/2023 навучальны год – 20 выхаванцаў), летні перыяд 2024 – 8 выхаванцаў (2023- 11 выхаванцаў). Працэнт ахопу выхаванцаў ад 3 да 6 гадоў складае 100 % ( раённы паазчык – 96,1%).Рэжым работы 10 г.30 хвілін.

     Адукацыйная дзейнасць у дзіцячым садзе здзяйсняецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.Адным з паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу з’яўляецца кадравае забеспячэнне. Згодна штатнаму раскладу дзіцячы сад укамплектованы педагагiчнымi кадрамi на 75%, вакансія 0,25 стаўкі музычнага кіраўніка. З вышэйшай адукацыяй – 1 педагог (33%), з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй –  2 педагогі (67%), з вышэйшай катэгорыяй – 2 педагогі (67%), з другой катэгорыяй – 1 педагог (33%) .

  Павышэнне кваліфікацыі ў 2023/2024 навучальным годзе прайшла выхавальнік дашкольнай адукацыі Хорава І.І. У працэсе павышэння кваліфікацыі  павысіўся ўзровень тэарэтычных, навукова-метадычных ведаў і практычных уменняў па арганізацыі і правядзенні  адукацыйнага працэсу.

     Пытанні аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў пастаянна ў цэнтры ўвагі работнікаў  дзіцячага сада.  Аналіз размеркавання выхаванцаў па групах здароўя паказаў, што найбольшай  з'яўляецца другая група здароўя –  75% (2022/2023 – 69,5%), першая группа здароўя – 25% (2022/2023 –37,5%). Колькасць выхаванцаў з першай групай здароўя змяншаецца, становіцца ўсё менш і менш практычна здаровых выхаванцаў, а гэта значыць неабходна праводзіць работу з выхаванцамі па ўмацаванню здароўя праз арганізацыю і правядзенне розных форм работы, мерапрыемствы, якія б садзейнічалі выхаванню здаровага выхаванца. Таму калектыву ў 2024/2025 навучальным годзе неабходна фарміраваць у выхаванцаў навыкаў здаровага ладу жыцця  ў працэсе    выкарыстання сучасных форм і метадаў рухальнай актыўнасці на працягу дня.

        Асаблівая ўвага надавалася рабоце калектыва ў летні перыяд. Усе намаганні  былі накіраваны на забеспячэнне умоў для замацавання і ўдасканальвання культурна- гігіенічных навыкаў выхаванцаў, выхаванне працаздольнасці выхаванцаў, павышэнне рухальнай актыўнасці, з улікам стварэння аптымальнага рухальнага рэжыма, фарміраванне ў выхаванцаў звычак да здаровага ладу жыцця, папярэджанне дзіцячага траўматызма праз замацаванне навыкаў бяспечных паводзін выхаванцаў. З мэтай папярэджвання траўматызма для выхавальнікаў былі распрацаваны памяткі пры правядзенні прагулак, па правілах дарожнага руху, па правілах пажарнай бяспекі, аказанне першай медыцынскай дапамогі. Праводзілася сістэматычнае назіранне за станам здароўя дзяцей. За месяц дзеці ў асноўным падраслі на 0,1 см, і вага ў сярэднім павялічылася на 320 грам.

      Асаблівая ўвага была адведзена фізкультурна-аздараўленчай рабоце. Асноўную частку дзеці праводзілі на свежым паветры. Прыём дзяцей, ранішняя гімнастыка, гульнявая дзейнасць і другія мерапрыемствы арганізоўваліся на свежым паветры.Назіраецца стабільная дынаміка па паказчыках стану здароўя выхаванцаў. Колькасць дзён, прапушчаных адным выхаванцам   па хваробе, складае за 2023 год – 0,2 дня (2022 – 1,4). Раённы паказчык – 1,5 дня. Прычынамі захворвання выхаванцаў лічым: адаптацыя выхаванцаў, пропускі дзяцей па розных прычынах, парушэнне рэжыму дня, хранічныя захворванні. Ахове і ўмацаванню здароўя выхаванцаў, фарміраванню фізічных якасцяў садзейнічалі ранішняя гімнастыка, рухомыя гульні на свежым паветры.  На працягу года ажыццяўляўся аналіз рассадкі выхаванцаў (верасень, студзень) з карэкціроўкай памераў мэблі згодна антрапаметрычным данным выхаванцаў, што дазваляе папярэдзіць развіццё ў выхаванцаў захворванняў, звязаных з парушэннем асанкі, зроку. З мэтай прафілактыкі прастудных захворванняў у дзіцячым садзе асаблівая ўвага надаецца правядзенню загартоўваючых мерапрыемстваў (паласканне рота вадой пакаёвай тэмпературы, чыстка зубоў пасля прыёму ежы, ранішняя гмнастыка, правядзенне рухомых гульня на прагулцы, фізкультхвілінкі, праветрыванне памяшканняў), з улікам узроставых асаблівасцей выхаванцаў і патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Выпадкаў траўматызму на працягу 2023/2024 навучальнага года не зарэгістравана.

    У сістэме фізічнага выхавання выкарыстоўваліся разнастайныя арганізаваныя формы работы рухальнай дзейнасці выхаванцаў, што спрыяла паляпшэнню вынікаў іх фізічнага развіцця. Садзейнічаючы павышэнню дзіцячай цікавасці да фізічнай культуры, кіраўніком фізічнага выхавання сумесна з выхавальнікам былі арганізаваны  і праведзены фізкультурныя святы, вольны час, Дні здароўя. Праведзеная работа па выяўленні ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці выхаванцаў на пачатак і канец навучальнага года, спрыяла росту выхаванцаў з высокім узроўнем фізічнай падрыхтаванасці выхаванцаў: на пачатак 2023/2024 навучальнага года  высокі ўзровень паказалі – 7 выхаванцаў (63,6%); на канец 2023/2024 навучальнага года высокі ўзровень паказалі 8 (72,7%)выхаванцаў.

     Важнай крыніцай здаровага ладу жыцця з’яўляецца рацыянальнае харчаванне, якое складаецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі на падставе прыкладнага 10-дзённага меню, якое забяспечвае нармальнае развіццё выхаванцаў, з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў умацавання здароўя. Нормы харчавання па асноўных прадуктах харчавання выконваліся на 98,9% (2022/2023 год – 97,7%), раённы паказчык - 98 %. Неабходна ў гэтым навучальным годзе выканаць натуральныя нормы  па кандытарскіх вырабах, бабовых.

    Для рэалізацыі задачы па фарміраванню ў выхаванцаў асноў здаровага ладу жыцця, патрэбы ў захаванні і ўмацаванні здароўя, забяспечваючы бяспечныя і здароўезберагальныя ўмовы ва ўстанове адукацыі, выкарыстоўваючы разнастайныя формы фізкультурна – аздараўленчай работы быў праведзены  педагагічны савет па  эфектыўным  формам  і метадам работы з законнымі прадстаўнікамі па пытанях  фарміравання ў выхаванцаў звычак да здаровага ладу жыцця.

Праведзены з педагогамі семінар  “Здаровы лад жыцця”, кансультацыі: “Выхаванне асноў здаровага ладу жыцця ў дашкольнікаў”, “Фізічная культура – залог здароўя”, “Прагулкі і іх значэнне для ўмацавання здароўя дзяцей” садзейнічалі павышэнню ўзроўню ведаў па фарміраванню ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця, папаўненне групы дыдактычнымі гульнямі “ Карысна, не карысна”, “Пазнай віды спорту”, “ Правільнае харчаванне”.

   Пры арганізацыі работы па фарміраванню ў выхаванцаў асноў здаровага ладу жыцця выхавальнікі спалучалі сучасныя і традыцыйныя формы работы. З мэтай абагульнення ведаў выхаванцаў аб здаровым ладзе жыцця кіраўніком фізічнага выхавння быў праведзены адкрыты занятак па адукацыйнай галіне “ Фізічная культура” на тэму: «Мы здароўе зберажом».

       Фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ажыццяўлялася выхавальнікамі праз рухальную актыўнасць падчас ранішняй гімнастыкі, фізкультурных занятках, фізкультхвілінак на занятках, рухавых перапынках паміж імі, рухавых гульнях і фізічных практыкаванн на прагулках, фізкультурных святах (“Моцныя, спрытныя, умелыя”, ”Абаронцам  Айчыны”, “Дарогай памяці”), днях здароўя (“Мы здаравячкі”, ”Зімовыя старты”,”За здароўем у дзіцячы сад”), якія  фарміравалі ў выхаванцаў рухальныя ўменні і навыкі, развівалі важныя фізічныя якасці (спрытнасць, хуткасць, вынослівасць, гнуткасць). Выхавальнікамі  праводзіліся гутаркі з выхаванцамі  пра фізічныя асаблівасці арганізма, знаёмілі з прасцейшымі правіламі захавання  і ўмацавання здароўя, фізічнымі практыкаваннямі, якія можна выконваць дома.

   Пытанні фарміравання здаровага ладу жыцця ў выхаванцаў абмяркоўваліся з законнымі прадстаўнікамі на агульным бацькоўскім сходзе ў верасні,  праз сумесныя спартыўныя святы, праз памяткі, рэкамендацыі, кансультацыі, праз сайт установы адукацыі.

      Анкетаванне законных прадстаўнікоў па выніках года паказвае высокую ступень задаволенасці арганізацыяй фізкультурна-аздараўленчай работы ў дзіцячым садзе. На працягу навучальнага года асаблівая ўвага надавалася рабоце па падрыхтоўцы дзяцей старшага ўзросту да навучання ў школе. Аналіз выканання патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі паказаў, што па выніках псіхалагічнай гатоўнасці выхаванцаў  да школьнага навучання 50% (4) выхаванцы маюць высокі ўзровень інтэлектуальнай гатоўнасці, 50% (4) выхаванцы сярэдні ўзровень інтэлектуальнай гатоўнасці.

    Метадычная работа ў дзіцячым садзе ўяўляе сабой сістэму мерапрыемстваў, якая накіраванана на павышэнне майстэрства  педагогаў, абагульненне і развіццё творчага патэнцыялу калектыву,  забеспячэнне дасягнення аптымальных вынікаў адукацыі, выхавання і развіцця выхаванцаў. Для забяспечання прафесійнага роста педагогаў  створана сістэма метадычнага суправаджэння і падтрымкі спецыялістаў: метадычныя аб’яднанні па катэгорыям груп, дзе павышалі свой узровень выхавальнікі і загадчык.

   Удзел педагогаў ў раённых метадычных аб’яднаннях па катэгорыям груп спрыяў якаснаму правядзенню адукацыйнага працэсу, павышэнню свайго ўзроўню.

Аднак, па-ранейшаму актуальнай праблемай застаецца асвятленне педагагічнага вопыту выхавальнікамі дашкольнай адукацыі ў сродках масавай інфармацыі.

   У дзіцячым садзе на працягу навучальнага года надавалася ўвага пытанню прафілактыкі сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва, абароне правоў дзіцяці. У рамках дадзенай работы праводзіліся з законнымі прадстаўнікамі прафілактычныя гутаркі, праходзіла інфармаванне праз бацькоўскія сходы. З мэтай павышэння кампетэнтнасці педагагічных работнікаў пытанні ранняга выяўлення сямейнага недабрабыту заслухоўваюцца на нарадах пры загадчыку.

   Пастаянны кантроль на працягу года праводзіўся за арганізацыяй харчавання,  выкананнем рэжымных момантаў, арганізацыяй работы па стварэнню бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў, сістэмай работы па здароваму ладу жыцця, у працэсе якога аператыўна выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі па планаванню адукацыйага працэсу, па стварэнню ў групавым пакоі вугалка  па патрыятычнаму выхаванню, па папаўненню групы дыдактычнымі гульнямі па патрыятычнаму выхаванню згодна ўзросту выхаванцаў па правядзенню фізкультурных заняткаў у рознаўзроставай групе.

       Станоўчай ацэнкі заслугоўвае работа дзіцячага сада і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі па рэалізацыі мерапрыемстваў пераемнасці, што спрыяла фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу.Настаўнікі пачатковых класаў распрацавалі рэкамендацы і кансультацыі для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і законных прадстаўнікоў па падрыхтоўцы выхаванцаў да школы, у якіх вызначылі праблемы, на якія  выхавальнікі і законныя прадстаўнікі павінны звярнуць увагу (“Бацькам будучых першакласнікаў”,” Рэжым дня школьніка”, “Рыхтуемся да школы”). Экскурсіі ў экалагічны пакой, музей, спартыўную залу спрыялі рэалізацыі пераемных сувязей ў выхаванні выхаванцаў.

      З  мэтай узбагачэння спектру адукацыйных паслуг для выхаванцаў з пачатку навучальнага года працавала прагулачная група на бясплатнай аснове і сезонная пляцоўка (2022/2023 навучальны год – прагулачная група і сезонная пляцоўка). Наведванне груп садзейнічала набыццю  сацыяльнага  вопыту ўзаемаадносінам з іншымі  выхаванцамі, выхавальнікамі, што аблегчыла  адаптацыйны перыяд   з прыходам у дзіцячы сад (1 выхаванец (33,3%) прыйшоў з  лёгкай  адаптацыяй, 2 выхаванцы (66,7%) з сярэдняй ступенню адаптацыі.

       Дадатковымі паслугамі ахоплена 100 % выхаванцаў з 4 да 6 гадоў (2022/2023навучальны год – 100 %).  На платнай аснове з верасня 2023 па снежань 2023 згодна запросу законных прадстаўнікоў было арганізавана аб’яднанне па інтарэсах па фізкультурна – спартыўнаму профілю.  У сувязі з увядзеннем з 03.01. 2024  у штатны расклад педагога дадатковай адукацыі, аб’яднанне па інтарэсах па фізкультурна – спартыўнаму профілю пераведзена на бюджэтную аснову. Вынікі работы аб’ядання па інтарэсах былі прадстаўлены для законных прадстаўнікоў на агульнасадавых мерапрыемствах “Свята тат”, ”Дзень абаронцаў Айчыны”.

     Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сем'ямі выхаванцаў. Ўкараненне актыўных формаў (агульныя бацькоўскія сходы, кансультацыі, круглыя сталы, сумесныя выставы) спрыялі іх кампетэнтнасці ў пытаннях навучання і выхавання. Анкетаванне законных прадстаўнікоў з мэтай выяўлення ўзроўню работы дзіцячага сада за 2023/2024 навучальны год паказала, што ступень задаволенасці працай установы дашкольнай адукацыі – 100% (2022/2023 навучальны год – 100%). Створаны афіцыйны сайт знаёміць законных прадстаўнікоў з інфармацыяй па розных напрамках дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі, матэрыяламі кансультацыйнага характару..

     На працягу навучальнага года была праведзена работа  па ўмацаванню матэрыяльна- тэхнічнай базы, якая папаўнялася з уліку дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, здачы макулатуры, ад выканання платных адукацыйных паслуг, пазабюджэтнай дзейнасці.

  Працэнт забяспечанасці сродкамі навучання склаў у 2023/2024 навучальным годзе- 99,3% (2022/2023 – 99,1%), раённы паказчык – 93,9%.

 Для павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўня педагогаў, павышэння якасці работы з выхаванцамі метадычны вугалок папоўніўся  нагляднымі дапаможнікамі па адукацыйных абласцях ( Давидович А.Л. “Ознакомление с произведениями художественной литературы и фальклора от 5 до 7 лет). Працэнт забяспечанасці вучэбнымі выданнямі для педагогаў складае 100% (2022/2023 навучальны год –98,6 %), для выхаванцаў 100% (2022/2023 навучальны год – 98%), раённы паказчык для выхаванцаў – 97,89%, для педагогаў – 96,85%.

     Пазабюджэтная дзейнасць дзіцячага сада за 2023/2024 навучальны год склала 3500 беларускіх рублёў. Праведзены рамонт музычна -спартыўнай залы, складскіх памяшканняў, сталовай, гульнявой пляцоўкі.  Для забеспячэння камфортных умоў плануецца ў наступным навучальным годзе  правясці рамонт групавога памяшкання, міні – кацельнай, кухні.

   Зыходзячы з аналізу работы дзіцячага сада і вынікаў дыягностыкі выхавальнікаў, калектыў установы дашкольнай адукацыі вызначыў наступныя накірункі ў рабоце: фарміраванне ў выхаванцаў навыкаў здаровага ладу жыцця  ў працэсе    выкарыстання сучасных форм і метадаў рухальнай актыўнасці на працягу дня.

 

Загадчык                                                                      Л.К. Пінчук

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць
поделиться в: